Аб кампаніі
Прадпрыемства "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" створана ў 1990 г. рашэннем Выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў №367 ад 28.11.1990.
Прадпрыемства створана на аснове дзяржаўнай формы ўласнасці і працуе на поўным гаспадарчым разліку і самаакупнасці. 100 працэнтаў акцый знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай дзейнасцю ААТ "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" з'яўляецца аказанне паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм у сетцы кабельнага тэлебачання ў г. Мінску і Мінскім раёне.
МТІС з'яўляецца найбуйнейшым аператарам кабельнага тэлебачання ў г. Мінску. Тэлебачанне МТІС даступна больш як у 700 тыс. кватэр г. Мінска. У кабельнай сетцы МТІС транслюецца да 60 тэлеканалаў у аналагавым фармаце і больш за 80 у лічбавым без дадатковай платы. МТІС пастаянна праводзіць мадэрнізацыю састарэлых сетак з мэтай забеспячэння тэхнічнай магчымасці прагляду максімальнага пакета тэлепраграм на ўсім парку кабельнага тэлебачання. Цяпер максімальны пакет тэлепраграм даступны больш як у 560 тыс. кватэр Мінска.
З 2004г. МТІС аказвае паслугі доступу ў Інтэрнэт для фізічных і юрыдычных асоб. Мы ганарымся разнастайнасцю тарыфных планаў доступу ў Інтэрнэт, сярод якіх кожны зможа выбраць для сябе прыдатны. Падрабязней з тарыфнымі планамі доступу ў Інтэрнэт можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы .