Паслугі перадачы даных
Тарыфныя планы доступу ў Інтэрнет для юрыдычных асоб
Сёння цяжка ўявіць працу любой кампаніі ці офіса без доступу ў сетку Інтэрнэт.
ААТ "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" прапануе вашаму бізнесу якасны і надзейны доступ у сетку Інтэрнэт па дзвюх тэхналогіях: Docsis і Ethernet.
Перавагі падключэння да сеткі Інтэрнэт МТІС
- Заўсёды online. Не патрабуецца дазвон.
- Тэлефонная лінія не выкарыстоўваецца.
- Усё неабходнае абсталяванне прадастаўляецца бясплатна на час карыстання паслугамі аператара.
- Гарантыя на Wi-Fi роўтэр і мадэм бестэрміновая (на перыяд дзеяння дамовы з МТІС).
- Адны з самых выгадных тарыфаў доступу ў сетку Інтэрнэт у г. Мінску.
- Працоўны кабінет абанента на сайце mtis.by дазваляе адсочваць выдатак трафіку і рэшту грошай на рахунку.
- МТІС працуе на рынку аказання паслуг больш за 25 гадоў. Гэта сведчыць аб надзейнасці і прафесіяналізме ў абслугоўванні абанентаў.
- Пастаянна пашыраецца зона пакрыцця сеткай высакахуткаснай перадачы даных па тэхналогіі Ethernet.
Тарыфныя планы доступу ў Інтэрнет па тэхналогіі Ethernet
Інтэрнэт ад МТІС па тэхналогіі Ethernet - гэта сучасны надзейны доступ у сетку Інтэрнэт на высокай хуткасці.
Пералік дамоў, у якіх магчымы доступ да хуткага інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet тут.
«VIP 10»
Карыстайцеся БЯЗЛІМІТНЫМ Інтэрнэтам на хуткасці да 10 Мбіт/с.
Гэты тарыфны план прадугледжвае магчымасць БЕСПРАВОДНАГА доступу ў Інтэрнэт з НЕКАЛЬКІХ прылад адначасова.
Больш падрабязна пра ТП «VIP 10»
- Абслугоўванне па тарыфным плане «VIP 10» у рамках паслуг электрасувязі (паслугі перадачы даных) (далей – Паслугі) ажыццяўляецца толькі на сетках перадачы даных, пабудаваных па тэхналогіі Ethernet.
- Па тарыфным плане «VIP 10» абслугоўваюцца юрыдычныя асобы, якія заключылі дагавор аб прадастаўленні паслуг электрасувязі.
- Кошт падключэння спаганяецца згодна з дзейным прэйскурантам цэн.
- Налічэнне абаненцкай платы здзяйсняецца штодня роўнымі долямі, прапарцыйна колькасці каляндарных дзён карыстання паслугай у справаздачным перыядзе.
- Аплата Паслуг па тарыфным плане «VIP 10» ажыццяўляецца па факце аказання паслуг згодна з актам выкананых работ. Аператар накіроўвае Абаненту акт выкананых работ на паштовы адрас, указаны ў дагаворы, не пазней за 15 чысло месяца наступнага за справаздачным. У выпадку неатрымання акта, пасля даты ўказанай у гэтым пункце, Абанент абавязуецца самастойна ўдакладніць у Аператара суму, якая падлягае аплаце, і ажыццявіць плацеж.
- Выстаўленне акта выкананых работ з'яўляецца пацвярджэннем факта аказання Паслугі. У выпадку нязгоды з выстаўленымі дадзенымі, Абанент абавязваецца прадаставіць матываваныя пярэчанні ў тэрмін да 25 чысла месяца наступнага за справаздачным. Пры адсутнасці матываваных пярэчанняў Паслуга лічыцца прынятай і аказанай у поўным аб'ёме. Абанент абавязаны аплаціць аказаныя Паслугі да 25 чысла месяца, наступнага за месяцам аказання Паслуг, каб пазбегнуць прыпынення аказання Паслуг.
- У выпадку не паступлення аплаты ў поўным аб'ёме згодна з выстаўленым актам выкананых работ да 25 чысла месяца наступнага за справаздачным, аказанне Паслугі прыпыняецца з 1 чысла месяца наступнага за месяцам, у якім павінна была быць праведзена аплата за аказаныя Паслугі.
- У выпадку, калі часова прыпынены доступ Абанента да Паслуг з прычыны, апісанай у п.8, аплата перастае налічвацца з даты прыпынення аказання Паслугі.
- Аказанне Паслуг аднаўляецца пасля выканання Абанентам абавязацельстваў па выстаўленых актах выкананых работ.
- Абанент мае права прыпыніць аказанне Паслуг на тэрмін не менш за 7 (сямі) каляндарных дзён і не больш за 2 (месяцы) у каляндарным годзе, шляхам падачы пісьмовай заявы не пазней за 5 (пяць) банкаўскіх дзён да моманту прыпынення аказання Паслуг.
- Пры выбары для абслугоўвання тарыфных планаў «VIP 10» абаненту пры неабходнасці прадастаўляецца ў карыстанне адзін Wi-Fi роўтэр на час дзеяння дагавора.
Тарыфныя планы лінейкі «Стрым»
Тарыфныя планы лінейкі «Стрым» гэта ідэальнае рашэнне для офіса:
- максімальная хуткасць доступу ў сетку Інтэрнэт у працоўны час;
- адсутнасць лімітаў па трафіку;
- бесправадны доступ у сетку Інтэрнэт адначасова з некалькіх прылад.
Тарыфныя планы доступу ў Інтэрнет па тэхналогіі Docsis
Інтэрнэт па тэхналогіі Docsis прадастаўляецца з дапамогай тэлевізійнага кабеля.
Тэлефоны для даведак (017)240-19-80
Час працы
Пан-Чц: з 8.30 да 17.15
Пт: з 8.30 да 16.00
Абед з 13.00 да 13.30